Home

Рэклама

04 Сак 2009

  • 7:33 AM
sunset
Ух, як гучна й моцна я зараз вылаяўся. Ні халеры не правяраючы, за адну гадзіну ў найдурнейшым гуморы напісаў сваё першае РТ, па белмове, на 93 балы. Праваліцца мне скрозь зямлю, тысяча чарцей!
flower1


                Прысвячаю гэты пост практычным парадам для удзельнікаў прадметных алімпіяд.

Найвыдатнейшае выступленне на алімпіядзе, на жаль, ніяк не з’яўляецца перамогаю – напісаць работу лепш за ўсіх не значыць стаць першым.

 

Read more... )

29 Ліс 2008

  • 5:42 PM
flower1
Рады папіярыць дзве цудоўныя рэчы для тых, хто яшчэ не чуў аб іх:
1) «З трасянкі на мову» (тыповыя лексічныя абмылы, хібы, недакладнасці) — 1 | 2 | 3 | 4 | Слоўнік ;
2) Падручнік па пераходзе на родную мову



flower1

    Нядаўна выйшла кніга, тэма якой - "новыя правілы арфаграфіі беларускай мовы". Адна добрая выкладчыца распавяла мне аб іх. Вось тыя, што былі ёю заўважаны:
    1) на канцы запазычаных слоў пасля галосных замест "о" школьнікі наступнага года будуць пісаць літару "а": трыа, адажыа;
    2) на ўзор тарашкевіцы ў словах тыпу навела, тунель, рэзюме, анексія і гэтак далей будзе пісацца літара "э": тунэль, навэла, экзэмпляр;
    3) па новых правілах правільным будзе сямнаццаць, васямнаццаць, дзявяты, дзясяты;
    4) замест "йо" заўсёды будзе "ё": Нью-Ёрк;
    5) пасля галосных заўсёды будзе пісацца "ў", акрамя
а) вялікай літары ( на Урал)
б) запазычаных слоў на -ум і -ус: тырарыум, натарыус
в) націскнога "у" ( да урны, да уніі);
    6) павялічыцца колькасць слоў, якія пішуцца з вялікай літары (Міністр адукацыі);
    7) на канцы запазычаных слоў заўсёды будзе пісацца -ар і -аль: камп'ютар, фламастар, шніцаль.
    8) Змены правілаў у аканні.
    Пра родны склон ні слова.
    Калі гэта ўсе змены, ці можна казаць аб "новых правілах беларускай арфаграфіі"? Я б назваў гэтую рэформу, праз якую шмат слоўнікаў будуць перавыдавацца (а гэта нямала грошаў), проста дадаткам да існуючых правілаў афіцыйнага правапісу беларускай мовы.

Tags: